Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Май 2016

Лукашэнка разлічвае на прырост ВУП у Беларусі ў 2016-2020 гадах не менш як 12 працэнтаў

27 мая, Пінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка разлічвае на прырост ВУП у Беларусі 2016-2020 гадах не менш як 12 працэнтаў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ "Амкадор-Пінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Прэзідэнта, па праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігоддзе, якая будзе вынесена на абмеркаванне ў час Усебеларускага народнага сходу, павінны быць прапісаны даволі сур'ёзныя і напружаныя заданні для ўрада. "Мы павінны за пяцігодку, я так думаю, прырасці хаця б на 12 працэнтаў па ВУП. Урад прапануе пакуль 10,1 працэнта", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, цяпер міжведамасная рабочая група дапрацоўвае прагнозныя параметры і будзе ўносіць адпаведныя прапановы кіраўніку дзяржавы. "А Прэзідэнт даручыць ураду выконваць гэту праграму. Ураду сказана: хочаце, можаце - выконвайце; не можаце - ідзіце, будуць выконваць іншыя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі