Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Oct 2018

Лукашэнка разлічвае на прадаўжэнне канструктыўнага дыялогу з Аўстрыяй

Лукашэнка разлічвае на прадаўжэнне канструктыўнага дыялогу з Аўстрыяй

26 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі Аляксандра Ван дэр Белена з Нацыянальным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на прадаўжэнне плённага двухбаковага дыялогу, які будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню дружалюбных беларуска-аўстрыйскіх адносін. Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра сустрэчу і змястоўную размову з Федэральным Прэзідэнтам у час яго візіту ў Беларусь для ўдзелу ў памятнай цырымоніі ў Трасцянцы.

Прэзідэнт таксама накіраваў віншаванне Федэральнаму канцлеру Аўстрыі Себасцьяну Курцу, у якім пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Аўстрыяй у розных галінах. "Разлічваю на рэалізацыю ў хуткім часе дасягнутых двухбаковых дамоўленасцей, а таксама на прадаўжэнне нашага канструктыўнага дыялогу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі