Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Чэр 2025

Лукашэнка разлічвае на паспяховую рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў з Экватарыяльнай Гвінеяй

Лукашэнка разлічвае на паспяховую рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў з Экватарыяльнай Гвінеяй
Фота з архiва

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгему Мбасога з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы шматгадовай самаадданай працы на карысць свайго народа, сапраўднаму патрыятызму, вопыту мудрага палітыка і дзяржаўнага дзеяча вы набылі заслужаную павагу і аўтарытэт як у Экватарыяльнай Гвінеі, так і на ўсім Афрыканскім кантыненце", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў канструктыўны і даверны характар дыялогу паміж краінамі, а таксама цёплыя асабістыя адносіны, якія склаліся паміж двума лідарамі.

"Перакананы, што існуючы высокі ўзровень узаемаразумення паслужыць дадатковым імпульсам для паглыблення міждзяржаўных сувязей. Спадзяюся на паспяховае ажыццяўленне паставак тэхнікі, рэалізацыю ўзаемавыгадных сумесных праектаў у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, медыцыне і іншых перспектыўных напрамках, вызначаных у дарожнай карце двухбаковага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў прыхільнасць да далейшага ўмацавання дружалюбных беларуска-экватагвінейскіх адносін і пажадаў Тэадора Абіянгу Нгему Мбасога добрага здароўя і нязменнай падтрымкі блізкіх і паплечнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі