Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Жнв 2020

Лукашэнка разлічвае на паглыбленне гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння з Рэспублікай Карэя

Лукашэнка разлічвае на паглыбленне гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння з Рэспублікай Карэя
Фота з архiва

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Вызвалення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Рэспубліка Беларусь з вялікай павагай і добразычлівасцю адносіцца да Рэспублікі Карэя. Падабенства гістарычнага лёсу нашых народаў, якія шмат перанеслі дзеля незалежнасці і забеспячэння ўстойлівага развіцця сваіх краін, з'яўляецца трывалым фундаментам для працяглых і паспяховых двухбаковых міждзяржаўных сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Сеул няспынна працуюць над пашырэннем супрацоўніцтва ў сферах высокіх тэхналогій, інфраструктуры, культуры і адукацыі. "Упэўнены, Новая паўночная палітыка Урада Рэспублікі Карэя створыць дадатковыя магчымасці для паглыблення гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі