19 верасня, Жыровічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на дапамогу царквы ў адраджэнні традыцый талакі ў пытаннях добраўпарадкавання, і не толькі ў тым, што датычыцца рэлігійных аб'ектаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у размове са свяшчэннаслужыцелямі пры наведванні манастыра ў Жыровічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба падключаць усіх. І перш за ўсё я вельмі разлічваю на царкву, што мы адродзім добрае з савецкіх часоў, калі мы не грошы прасілі, а талакой усе збіраліся і сёе-тое рабілі. Я ўпэўнены, што тут шмат людзей, якія гатовы падключыцца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён заклікаў, каб у гэтым пытанні свяшчэннаслужыцелі дзейнічалі больш актыўна і ў адным ключы з уладамі. "Мы з гэтага будзем зыходзіць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Калі мы не зробім, якімі нашы дзеці святымі ні былі б, якая моладзь у нас добрая ні была б, без нас ужо ніхто не зробіць", - дадаў Прэзідэнт.