Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2019

Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Івану Багуслаўскаму і Юрыю Шаплаўскаму. Палкоўніку ўнутранай службы Ігару Болатаву і палкоўніку юстыцыі Паўлу Ігнатаву прысвоены чарговыя спецыяльныя званні генерал-маёра ўнутранай службы і генерал-маёра юстыцыі адпаведна.

Пракурору Віцебскай вобласці Вадзіму Сушчынскаму прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі трэцяга класа, начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Аляксандру Валіеву - персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы трэцяга рангу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі