Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Стд 2018

Лукашэнка прыняў рашэнні па падтрымцы асобных прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама і "Беллегпрама"

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнні па падтрымцы асобных прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама і "Беллегпрама". Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадпрыемствам прадастаўлена адтэрміноўка па вяртанні пазыковых сродкаў, а таксама растэрміноўка па выплаце працэнтаў за прадастаўленыя банкаўскія крэдытныя рэсурсы.

Пры гэтым з улікам патрабаванняў Прэзідэнта Беларусі прапанаваныя тэрміны вяртання выдзеленых сродкаў былі скарочаны, а таксама ўзмоцнены ўмовы прадастаўлення дзяржавай падтрымкі.

За невыкананне даручэнняў па выхадзе на эфектыўную работу шэрага прадпрыемстваў прамысловага і будаўнічага комплексу адказныя службовыя асобы рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці (папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі