Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Nov 2016

Лукашэнка: Пры нармальных умовах жыцця ніякіх каляровых рэвалюцый не будзе

Лукашэнка: Пры нармальных умовах жыцця ніякіх каляровых рэвалюцый не будзе17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры нармальных умовах жыцця ніякіх каляровых рэвалюцый не будзе. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам (у Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА) трэба цяпер паглядзець на вельмі важныя пытанні, якія патрэбны для нармальнага жыцця чалавека, тады ён будзе патрыётам, і ніякія каляровыя рэвалюцыі нас не перавернуць. Але калі мы не будзем гэтым займацца, нас без каляровых рэвалюцый народ скіне пры той шалёнай дэмакратыі, якая сёння ў свеце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра складаныя часы, калі ў Савецкім Саюзе былі недаступны многія тавары, напрыклад, пральны парашок. "Трэба займацца жыццёвымі пытаннямі і, выправіўшы памылку Савецкага Саюза, забяспечыць насельніцтва ўсім неабходным", - падкрэсліў беларускі лідар.

Беларусь сёння поўнасцю забяспечыла харчовую бяспеку, хоць яшчэ гадоў 20 таму з гэтым былі праблемы, адзначыў Прэзідэнт. "Помню, даклад мне: у Мінску засталося на 3 дні мукі, хлеба не будзе. Гэта была першая задача, якую мне давялося вырашаць у Мінску. Тады я даў сабе слова: я ўсё зраблю, каб накарміць беларускі народ, каб людзі не цялёпкаліся з гэтымі талончыкамі, каб, як жабракі, купіць кавалак масла або булку хлеба", - сказаў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь гатова кааперавацца з расійскімі рэгіёнамі ў плане вытворчасці, каб не дапусціць дэфіцыту якіх-небудзь тавараў. "Калі вы хочаце штосьці зрабіць, прыязджайце, мы гатовы разам з вамі рабіць, прытым па цане ніжэйшай, чым вы самі для сябе гэта зробіце. Мы гэта прадэманстравалі ўжо, не трэба ніякім жулікам нічога плаціць - мы вам зробім гэта за паўцаны. Мы хочам, каб вы атрымлівалі дастаткова прадуктаў харчавання і каб мы канчаткова не загубілі вытворчасць адзення, абутку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што і сам сёння ў беларускім касцюме. "Я лічу, што ў Беларусі павінны вырабляць нармальнае адзенне", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі