13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў тэму вызвалення так званых палітзняволеных у перагаворах з ЗША. Адпаведныя заявы ён зрабіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Абмяркоўваем нашы двухбаковыя адносіны, пачынаючы ад аднаўлення нармальнай работы пасольства да вызвалення так званых палітзняволеных. Хоць у нас такіх артыкулаў няма, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І ім і тут гавару: калі нехта паспрабуе паўтарыць 2020 год, а там мы ўсе з вамі хапілі ў 2020 годзе, - рэакцыя будзе самай бязлітаснай. Скажу больш: не гледзячы ні на якія законы. Я буду на гэта жорстка рэагаваць".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што павінен дзейнічаць так, як трэба. І перш за ўсё ў імя дзяцей і будучых пакаленняў. "Вось і ўсё. Чалавечы падыход. Зыходзячы з таго вопыту, да якога вы мяне прывучылі і навучылі", - адзначыў ён.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў перагаворах з ЗША гучыць пытанне аб вызваленні зняволеных: "Так, яны хочуць вызваліць. Я ім жартам сказаў: "Я вас разумею, вы хочаце вызваліць тых, каго вы некалі нанялі, каб нас звергнуць".


"Ну што, мы будзем на гэтым жыць і будзем адзін супраць аднаго стаяць? Час мяняецца. А жыць трэба. І пытанне ж не ўва мне. А пытанне ў краіне", - адзначыў беларускі лідар.
"Так, педаліруюць у тым ліку з падачы нашых збеглых гэту тэму палітзняволеных. Калі ласка: 100, 200... Я не ведаю, колькі іх там чалавек. У іх пастаянна лічба гэта павялічваецца", - заявіў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што з Беларусі такіх людзей не выганяюць, але яны павінны выконваць закон. "Вось, каб вы да іх прэтэнзій не мелі і не дай бог зноў не пасадзілі (просяць перагаворшчыкі. - Заўвага БЕЛТА). Я гавару: "Пасадзім. Як толькі літару закону пераступілі - як да ўсіх". А што, міністра ўчора ці пазаўчора пасадзілі, а на іх глядзець будзем? Закон для ўсіх адзіны. Парушыў закон - ідзі. Вось такая шчырая размова, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Застацца хочуць - калі ласка. Але ў рамках існуючага прававога поля".