Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Кст 2025

Лукашэнка пра падзеж: нельга работу ў жывёлагадоўлі ператвараць у крымінальную дзейнасць

Лукашэнка пра падзеж: нельга работу ў жывёлагадоўлі ператвараць у крымінальную дзейнасць

24 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Работу ў жывёлагадоўлі нельга ператвараць у крымінальную дзейнасць, а за памылкі павінна быць самае строгае персанальнае спагнанне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Віцебску, дзе адна з асноўных тэм - сітуацыя ў краіне з падзяжом буйной рагатай жывёлы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самае галоўнае - нельга работу ў жывёлагадоўлі ператвараць у крымінальную дзейнасць. За памылкі павінна быць самае строгае персанальнае спагнанне. Пакуль, як бы мяне ні спрабавалі пераканаць у адваротным, бачу, што негатыўную тэндэнцыю вы не пераламалі. Галоўнае, у вас няма элементарнага - дысцыпліны, - падкрэсліў беларускі лідар.

Гэту тэму Аляксандр Лукашэнка назваў адной з самых вострых у сельскай гаспадарцы. За студзень - верасень па рэспубліцы падзеж склаў 108 тыс. галоў, што ў цэлым ніжэй за ўзровень мінулага года на 5 працэнтаў. Пры гэтым рост падзяжу адзначаны ў 51 раёне краіны, у 13 з іх - рост у паўтара і больш разоў. Практычна ўсюды ідзе перавышэнне норм, зацверджаных Мінсельгасхарчам.

"Слухайце, нейкія нормы прыдумалі падзяжу. Няхай сабе, прыдумалі нормы. Я на вас ніколі не націскаў у гэтым плане. Вы селі, разам з вучонымі вывелі гэтыя "абгрунтаваныя нарматывы". Зацвердзілі. А чаму не выконваеце? Вы ж самі сабе прыдумалі заданне. Чаму не выконваеце? Як я павінен рэагаваць?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Значны рост падзяжу дапусцілі Віцебская (139 працэнтаў, або 16 тыс. галоў) вобласць і, што Прэзідэнт назваў дзіўным, на другім месцы Гродзенская вобласць (15 тыс. галоў). "Дзіўна. Генерал узначальвае (старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў. - Заўвага БЕЛТА)", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што Гродзенская вобласць пачынае яго насцярожваць па многіх напрамках. Прэзідэнт у гэтым плане нагадаў, што гэта ў тым ліку "касякі" і былога кіраўніка вобласці Уладзіміра Караніка, які цяпер узначальвае НАН.

"Непарадкі у Віцебскай вобласці, аб якіх з фатаграфіямі дакладваў мне Камітэт дзяржкантролю, характэрны для ўсёй краіны. Таму губернатары ўсе тут. Замест канкрэтнай работы і няхай невялікіх, але рэальных станоўчых зрухаў вы прадаўжаеце займацца прыпіскамі і фальсіфікацыяй інфармацыі, - папракнуў Прэзідэнт. - Кармы нібыта ёсць, але яны паўсюдна няякасныя - у кожнай пятай сельгасарганізацыі ў палове раёнаў рэспублікі выяўлены парушэнні. Замест сенажу на ўліку ў вас "гнілаж".

Нараканні Прэзідэнт выказаў і адносна сферы ветэрынарыі: "Дагуляліся, што асобныя гаспадаркі наогул вакцынацыю не праводзяць, а ў іншых лечаць пратэрмінаванымі ветпрэпаратамі. Што вы робіце? Вы замест лякарстваў упырскваеце цялятам атруту - пратэрмінаваныя лякарствы. Гэта нармальна? У вас ветэрынарныя кадры замест таго, каб выконваць свае непасрэдныя абавязкі, прыдумваюць новыя спосабы хавання падзяжу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі