1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перадумовы да развіцця падзей, як ва Украіне або на Блізкім Усходзе, у Беларусі будуць спыняцца адразу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Многія краіны свету сталі незалежнымі дзякуючы той найвялікшай Перамозе. У многіх народаў з'явілася магчымасць выбіраць уласны шлях развіцця. Нагадаю: незалежнасць каштуе дорага, вельмі дорага. І справа не толькі ў эканоміцы. Мы, беларусы, заплацілі за яе самую страшную цану. Таму ў кожным новым ваенным канфлікце, развязаным на планеце цяпер, мы бачым асабістую трагедыю, нам чуецца рэха Вялікай Айчыннай вайны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, беларусы вастрэй, чым хто-небудзь, рэагуюць на падзеі, якія прымушаюць праводзіць гістарычныя паралелі.
"Паўтарэнне бяды, як ва Украіне або, не дай бог, на Блізкім Усходзе, для нас абсалютна непрымальна. Перадумовы да такога развіцця падзей будзем спыняць адразу, калі не дай бог мы ўбачым гэта ў сябе, на нашай зямлі. Гавару гэта тым, хто стаіць за кожным такім сцэнарыем", - папярэдзіў Прэзідэнт.