Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Aug 2017

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Сафію Ратару

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР, Украінскай ССР і Малдаўскай ССР, Героя Украіны Сафію Ратару. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваш унікальны талент, непаўторная манера выканання, абаянне і прыгажосць заслугоўваюць шчырага захаплення. Дзякуючы яркай індывідуальнасці і адданасці любімай справе Вы заваявалі сэрцы мільёнаў паклоннікаў, сталі адной з самых вядомых спявачак сучаснасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць спявачкі добра ведаюць і ў Беларусі. "Упэўнены, Вы і далей будзеце дарыць знатакам мастацтва радасць і цудоўны настрой, садзейнічаць умацаванню дружбы паміж нашымі краінамі на ніве культуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі