Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Jul 2017

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Эдзіту П'еху

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Эдзіту П'еху, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы яркай індывідуальнасці і шчырай любові да музыкі Вы заваявалі сэрцы мільёнаў паклоннікаў, а песні ў Вашым выкананні ўвайшлі ў залаты фонд савецкай і расійскай эстрады", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Эдзіту П'еху ведаюць як таленавітую і абаяльную спявачку, якая валодае бездакорным музычным густам, высокім узроўнем сцэнічнага майстэрства.

"Упэўнены, Ваша творчасць і далей будзе дарыць гледачам радасць і цудоўны настрой, садзейнічаць умацаванню дружбы паміж нашымі краінамі на ніве культуры і мастацтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі