Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Врс 2017

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона

Народны артыст СССР Іосіф Кабзон11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы ўнікальнаму таленту і адданасці любімай справе Вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё музычнага мастацтва, застаючыся на працягу многіх гадоў яркай зоркай расійскай і сусветнай эстрады. Ваша творчасць прайшла выпрабаванне часам і прадаўжае служыць эталонам прафесійнага майстэрства", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі Іосіфа Кабзона ведаюць і любяць як выдатнага артыста і цудоўнага чалавека. "Упэўнены, Ваша шматгранная дзейнасць будзе і далей садзейнічаць актыўнаму культурнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі