29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Він М'іна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Спадзяюся, што Ваша дзейнасць на гэтай высокай пасадзе будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню ўсебаковага беларуска-м'янманскага супрацоўніцтва на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Він М'іну моцнага здароўя і поспехаў у выкананні адказных дзяржаўных абавязкаў.