Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Чэр 2018

Лукашэнка павіншаваў Івана Дуке з перамогай на выбарах Прэзідэнта Калумбіі

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Івана Дуке з перамогай на выбарах Прэзідэнта Калумбіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Нацэленасць на забеспячэнне стабільнасці і бяспекі, устойлівы эканамічны рост краіны і правядзенне шматвектарнай знешняй палітыкі павышаюць рэгіянальны і сусветны аўтарытэт Калумбіі. Агульнасць каштоўнасцей і блізкасць інтарэсаў на міжнароднай арэне ствараюць умовы для развіцця плённага ўзаемавыгаднага партнёрства паміж нашымі дзяржавамі", - гаворыцца ў віншаванні.

"Беларусь зацікаўлена ў адкрытым палітычным дыялогу з Калумбіяй, больш актыўнай рэалізацыі сумесных гандлёва-эканамічных праектаў, стварэнні надзейнай дагаворна-прававой базы для двухбаковых адносін, пашырэнні канструктыўнага супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях і ўстанаўленні ўзаемадзеяння ў рамках Ціхаакіянскага альянсу", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі