Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Jul 2017

Лукашэнка павіншаваў Рама Натха Кавінда з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Індыі

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Рама Натха Кавінда з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Індыя. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вынікі выбараў яскрава пацвердзілі моцную падтрымку прагрэсіўнага палітычнага курсу кіруючай партыі "Бхаратыя джаната парты", накіраванага на кансалідацыю грамадства, рэалізацыю эканамічнага патэнцыялу краіны на карысць простых людзей, умацаванне пазіцый дзяржавы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў актыўным пашырэнні ўзаемавыгадных сувязей з Індыяй ва ўсіх галінах двухбаковага супрацоўніцтва, што будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню шматгадовых дружалюбных адносін паміж народамі абедзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі