27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву з 80-гадовым юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы Вашай самаадданай працы на пасадзе Прэзідэнта, асабістым якасцям і жыццёваму вопыту Бразілія ўпэўнена прадаўжае ўласны шлях развіцця, прыкладаючы ўсе намаганні для ўмацавання сваёй незалежнасці і паляпшэння дабрабыту грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў таксама рост аўтарытэту Бразіліі на міжнароднай арэне, актыўную пазіцыю па кансалідацыі краін Глабальнага Поўдня, пабудове шматпалярнага свету і ўрэгуляванні канфліктаў у розных рэгіёнах.
"Гэтыя намаганні знаходзяць падтрымку ў Беларусі - міралюбівай дзяржаве, якая цвёрда прытрымліваецца прынцыпаў узаемнай павагі і суверэнітэту. Мы імкнёмся да паглыблення дыялогу з Бразіліа і практычнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка, карыстаючыся выпадкам, запрасіў Луіса Інасіу Лулу да Сілву ў Мінск у зручны час для абмеркавання двухбаковых адносін, а таксама сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне ў імя справядлівай і мірнай будучыні.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Бразіліі здароўя, поспехаў і ажыццяўлення планаў.