Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Крс 2017

Лукашэнка павіншаваў Пранаба Мукерджы з 25-годдзем устанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Індыяй

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З задавальненнем адзначаю, што на працягу гэтага перыяду нашы кантакты будаваліся на прынцыпах узаемнай павагі і даверу, імкнення да дружалюбнага і канструктыўнага дыялогу", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што наладжванне дыпламатычных сувязей паміж Мінскам і Нью-Дэлі садзейнічала якаснаму пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва, адкрыла магчымасці для рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай, фармацэўтычнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.

"Разлічваю, што, грунтуючыся на пазітыўным патэнцыяле ўзаемадзеяння, назапашаным за чвэрць стагоддзя, мы зможам і ў далейшым нарошчваць рознабаковыя партнёрскія сувязі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Пранаб Мукерджы ў віншавальным пасланні Аляксандру Лукашэнку адзначыў прагрэс у беларуска-індыйскім супрацоўніцтве за мінулыя гады. "Упэўнены, што дружба, якая моцна звязвае Індыю і Беларусь, дасягне новых вышынь і ўнясе свой уклад у працвітанне нашых народаў, - выказаў перакананне Прэзідэнт Індыі. - Карыстаючыся выпадкам, хачу пажадаць Вам далейшых поспехаў, а дружалюбнаму народу Беларусі - працвітання".

Цырымонія абмену пасланнямі ад імя кіраўнікоў дзяржаў адбылася 17 красавіка: пасол Беларусі Віталь Прыма і пасол Індыі Саксена Панкадж былі прыняты ў знешнепалітычных ведамствах - у Нью-Дэлі і Мінску адпаведна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі