Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Nov 2016

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Лаўрыновіч з юбілеем

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Лаўрыновіч з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваёй шматграннай творчай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё, захаванне і ўзбагачэнне лепшых традыцый нацыянальнага тэатральнага мастацтва Беларусі, заслужана набылі прызнанне, шчырую любоў і павагу гледачоў, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы Вашаму яркаму таленту з'явіўся шэраг выдатных мастацкіх вобразаў, якія прыцягваюць глыбінёй і шматпланавасцю".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб невычэрпная творчая энергія Людмілы Лаўрыновіч і далей дарыла радасныя хвіліны паклоннікам мастацтва, папаўняла скарбніцу айчыннай культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі