Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2020

Лукашэнка павіншаваў Маю Санду з перамогай на выбарах Прэзідэнта Малдовы

Лукашэнка павіншаваў Маю Санду з перамогай на выбарах Прэзідэнта Малдовы
Фота AFP

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Маю Санду з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Малдова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За працяглы перыяд узаемадзеяння Мінску і Кішынёву ўдалося набыць значны вопыт у розных сферах. Спадзяюся, што ён будзе запатрабаваны для далейшага развіцця нашых краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь заўсёды была і застаецца адказным партнёрам. Разлічваю, што пры вашым садзейнічанні нам удасца ўзбагаціць двухбаковыя адносіны новымі стваральнымі ініцыятывамі на карысць беларускага і малдаўскага народаў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Маі Санду добрага здароўя, а яе суайчыннікам - міру, стабільнасці і прагрэсу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі