Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Май 2018

Лукашэнка павіншаваў Мадуру з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Венесуэлы

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаласа Мадуру c перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Праведзеная электаральная кампанія чарговы раз прадэманстравала, што ў Венесуэле зноў перамагла сапраўдная дэмакратыя і народная справядлівасць. Вынікі выбараў сведчаць аб шырокай падтрымцы грамадствам ідэй Баліварыянскай рэвалюцыі і будаўніцтва сацыялізму XXI стагоддзя, якія Вы, паважаны Нікалас, мужна абараняеце ў складаных знешнепалітычных умовах і пры эканамічным процідзеянні шматлікіх агрэсіўных сіл", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь сур'ёзна настроена на далейшае развіццё канструктыўнага беларуска-венесуэльскага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. "Упэўнены, рэалізацыя ўзгодненых сумесных планаў дасць магчымасць у бліжэйшай перспектыве значна ўмацаваць міждзяржаўнае стратэгічнае партнёрства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запэўніў, што ў асобе Беларусі Венесуэла мае надзейнага саратніка і саюзніка на двухбаковым і шматбаковым узроўнях.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Нікаласу Мадуру здароўя і плённай працы на карысць брацкага народа Венесуэлы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі