Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Крс 2017

Лукашэнка павіншаваў Леніна Марэна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Эквадора

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Леніна Вальтэра Марэна Гарсеса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша перамога пацвердзіла шырокую падтрымку эквадорцамі высакародных ідэй праекта "Грамадзянская рэвалюцыя", накіраванага на павышэнне дабрабыту народа праз устойлівы рост эканомікі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў час знаходжання Леніна Марэна на гэтай высокай пасадзе беларуска-эквадорскія адносіны, асновай якіх з'яўляюцца агульнасць каштоўнасцей і блізкасць інтарэсаў на міжнароднай арэне, будуць і ў далейшым развівацца і паглыбляцца на карысць дзвюх дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі