Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Стд 2020

Лукашэнка павіншаваў Курца з назначэннем Федэральным канцлерам Аўстрыі

Лукашэнка павіншаваў Курца з назначэннем Федэральным канцлерам Аўстрыі
Себасцьян Курц. Фота з архіва

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Себасцьяна Курца з назначэннем на пасаду Федэральнага канцлера Аўстрыйскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што дзейнасць новага ўрада пад вашым кіраўніцтвам будзе садзейнічаць захаванню стабільнасці ў краіне, далейшаму ўмацаванню эканамічнага стану Аўстрыі, яе пазіцый у Еўропе і свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць канструктыўны падыход Себасцьяна Курца да развіцця двухбаковых адносін, якія ў апошнія гады выйшлі на якасна новы ўзровень. "Паглыбленне палітычных, эканамічных і гуманітарных сувязей цалкам адпавядае інтарэсам нашых дзяржаў і народаў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Разлічваю на прадаўжэнне плённага і давернага дыялогу з вамі для пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Венай".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі