Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Май 2019

Лукашэнка павіншаваў Эгілса Левітса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Латвіі

Лукашэнка павіншаваў Эгілса Левітса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Латвіі
Эгілс Левітс. Фота LETA

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эгілса Левітса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы доўгай гісторыі мірнага суіснавання нашы краіны маюць шмат магчымасцей для паглыблення супрацоўніцтва ў розных галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё беларуска-латвійскіх сувязей будзе служыць умацаванню даверу і ўзаемаразумення, а таксама бяспекі і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Эгілсу Левітсу здароўя і поспехаў на гэтай адказнай пасадзе, а жыхарам Латвіі - міру і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі