Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Крс 2019

Лукашэнка павіншаваў Дэвіда Малпаса з назначэннем на пасаду прэзідэнта Групы Сусветнага банка

Лукашэнка павіншаваў Дэвіда Малпаса з назначэннем на пасаду прэзідэнта Групы Сусветнага банка
Дэвід Малпас. Фота AP

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка павіншаваў Дэвіда Малпаса з назначэннем на пасаду прэзідэнта Групы Сусветнага банка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне кантактам з гэтым уплывовым міжнародным інстытутам, які адыгрывае вельмі значную ролю ў забеспячэнні фінансавай стабільнасці і ўстойлівага эканамічнага росту, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларускі бок высока цэніць супрацоўніцтва з банкам па напрамках мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі, развіцця малога і сярэдняга бізнесу, укаранення перадавога вопыту ў сферах аховы здароўя, адукацыі і кіравання дзяржаўнымі фінансамі".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дэвіду Малпасу поспехаў ва ўмацаванні ролі Сусветнага банка ў якасці адной з найбольш аўтарытэтных і эфектыўных міжнародных структур у сферы развіцця, а таксама адзначыў, што разлічвае на падтрымку ўзаемавыгадных сумесных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі