Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Чэр 2026

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі дыялогу з Мадагаскарам

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі дыялогу з Мадагаскарам

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Адраджэння Рэспублікі Мадагаскар Мікаэля Рандрыянірыну з Днём Незалежнасці - святам, якое сімвалізуе набыццё народам гэтай краіны свабоды ад каланіяльнага ярма і пачатак новага этапу ў гісторыі, заснаванага на нацыянальных прыярытэтах, умацаванні эканомікі і павышэнні дабрабыту людзей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дружалюбныя адносіны з Мадагаскарам грунтуюцца на прынцыпах роўнасці і павагі. Беларусь яшчэ паўстагоддзя таму, знаходзячыся ў складзе СССР, аказвала падтрымку Мадагаскару ў розных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця.

"Перакананы, што актывізацыя ўзаемавыгаднага партнёрства цалкам адпавядае інтарэсам абедзвюх краін, і пацвярджаю гатоўнасць да дыялогу на ўсіх узроўнях", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь мае паспяховы вопыт рэалізацыі на Афрыканскім кантыненце праектаў, накіраваных на забеспячэнне харчовай бяспекі грамадзян, і прапануе Мадагаскару супрацоўніцтва ў галінах механізацыі сельскай гаспадаркі, ахове здароўя, адукацыі, а таксама ў ваенна-тэхнічнай сферы.

Прэзідэнт лічыць важным умацаванне кантактаў на ўзроўні ўрадаў і дзелавых колаў у мэтах надання дынамікі двухбаковаму ўзаемадзеянню.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мікаэлю Рандрыянірыну здароўя, шчасця і поспехаў, а ўсім жыхарам Мадагаскара - міру і прагрэсу.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі