15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Станаўленне зімбабвійскай дзяржаўнасці непасрэдна звязана з Вашай шматграннай дзейнасцю. Сапраўдны патрыёт і мудры палітык, Вы разам з народам у вызваленчай барацьбе здабылі свабоду і незалежнасць сваёй краіны, нястомна працуеце дзеля яе прагрэсіўнага развіцця і росту дабрабыту людзей, - гаворыцца ў віншаванні. - Нацыянальная стратэгія "Бачанне 2030", распрацаваная пад Вашым кіраўніцтвам, прыносіць адчувальныя вынікі: Зімбабвэ ўпэўнена рухаецца шляхам мадэрнізацыі, карыстаецца заслужаным міжнародным аўтарытэтам".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў паглыбленне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Зімбабвэ. "Пацвярджаю гатоўнасць Мінска, праверанага партнёра Харарэ, да рэалізацыі ўсёабдымнай "Дарожнай карты" супрацоўніцтва на 2026-2030 гады і новых узаемавыгадных праектаў у розных сферах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Зімбабвэ моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, асабістага шчасця і далейшых поспехаў у адказнай дзейнасці.