23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта лёсавызначальная дата азнаменавала пачатак эпохі нацыянальнага суверэнітэту, грамадска-палітычных пераўтварэнняў і ўмацавання ролі вашай дзяржавы як аднаго з лідараў арабскага свету", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што супадзенне пазіцый Мінска і Каіра па ключавых пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадкаў дня служыць трывалай асновай двухбаковага ўзаемадзеяння.
"У гандлёва-эканамічным напрамку мы гатовы нарошчваць аб'ёмы тавараабароту, рэалізаваць праекты па арганізацыі ў Егіпце зборкі беларускай тэхнікі, у тым ліку сельскагаспадарчай, стварэнні сучасных збожжа- і кармасховішчаў. Патэнцыял для развіцця партнёрства ёсць і ў сферах аховы здароўя, навукі і тэхналогій, адукацыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Буду рады вітаць Вас у Мінску ў любы зручны час для асабістага абмеркавання канкрэтных мер па далейшым пашырэнні беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва", - дадаў ён.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Егіпта добрага здароўя і новых поспехаў на карысць краіны і яе грамадзян.