Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Dec 2016

Лукашэнка патрабуе забяспечыць бяспеку грамадзян у перыяд навагодніх і калядных свят

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў дзяржаўным органам звярнуць асаблівую ўвагу на забеспячэнне бяспекі грамадзян у перыяд навагодніх і калядных свят. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падзеі ў Расіі, што адбыліся апошнім часам, - дадайце сюды яшчэ розныя ўзрывы балонаў у метро ў Маскве, трагедыі на дарогах і іншае, - сведчаць аб тым, што нам ні ў якім разе нельга расслабляцца. Мы не знаходзімся недзе ўбаку ад стаўбавой дарогі гэтых страшных здарэнняў. Наадварот, мы знаходзімся ў самым эпіцэнтры. Таму чаго б нам ні каштавала, трэба захаваць мір і спакой у нашай краіне. Гэта - галоўнае", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Калі гэтага не будзе, ніякая эканоміка будзе не патрэбна, ніякія прадукты харчавання, ніякае фінансаванне, ні знешняе, ні ўнутранае. Галоўнае пытанне - гэта пытанне бяспекі і стабільнасці нашага грамадства", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён запатрабаваў звярнуць на адпаведныя пытанні пільную ўвагу, пачынаючы ад мясцовых органаў улады, кіраўнікоў сельскіх, пасялковых саветаў, заканчваючы ўрадам, Дзяржсакратарыятам Савета бяспекі, КДК, Адміністрацыяй Прэзідэнта.

"Я прашу гэта мець на ўвазе перш за ўсё, асабліва напярэдадні масавых мерапрыемстваў, звязаных са светлымі і радаснымі для кожнага чалавека святамі - Новым годам і Калядамі, - адзначыў Прэзідэнт. - Страшная катастрофа ў квадраце, калі людзі гінуць, чакаючы гэтых урачыстасцей, свят. Гэта недапушчальна".

"Асабліва людзям у пагонах трэба зрабіць усё, каб на вуліцах было спакойна, каб людзі правялі нармальна свята", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі