Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Aug 2015

Лукашэнка патрабуе выканання ў поўным аб'ёме запланаваных у 2015 годзе паказчыкаў

6 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выканання ў поўным аб'ёме запланаваных у 2015 годзе паказчыкаў. Такую задачу ён паставіў перад урадам, прымаючы сёння з дакладам прэм'ер-міністра краіны Андрэя Кабякова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мае зямныя патрабаванні да ўрада ў тым, каб мы ўсё ж такі выканалі тое, што паставілі перад сабой у гэтым годзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Я разумею - складанасці і цяжкасці. Але лічыце, што ў нас ідзе ў эканоміцы вайна, ваеннае становішча. І мы павінны зрабіць усё для таго, каб вось у гэтых ваенных эканамічных умовах выканаць тыя задачы, якія перад сабой паставілі, і мы павінны іх вырашыць у гэтым годзе", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць, як вырашаецца гэта задача ва ўрадзе.

"Трэба абавязкова вырашыць тое, аб чым я гавару. Зямное, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Людзі ж не патрабуюць ад нас штосьці незвычайнае! Яны разумеюць, што мы працэнтаў на 80 трапілі ў гэты крызісны перыяд не па сваёй волі. Не мы таму віной".

"Але вылазіць з гэтага, напружваючыся да неймавернасці, давядзецца нам. Нікуды ад гэтага не дзенешся. Чакаць, што будуць лепшыя часы ў нашых суседзяў, на нашых рынках, не даводзіцца, вы бачыце, як развіваюцца падзеі. Таму давядзецца ісці, праломваючыся, канкурыруючы, на іншыя рынкі. Гэта задача кожнага", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшым будучым будуць абмеркаваны стратэгічныя пытанні па развіцці краіны на наступную пяцігодку.

"Не хачу папракнуць цяперашні ўрад у гэтым, але ў нас склалася практыка: калі нешта не атрымліваецца, значыць, трэба Прэзідэнту або грамадству падсунуць нейкія вялікія крокі ў будучыню, і прытым крокі не заўтрашняга дня (я ўжо не гавару пра сённяшні), а нейкай аддаленай перспектывы. І калі я знаёмлюся з такімі канцэптуальнымі рэчамі для нашай краіны, я заўсёды думаю аб тым, хто ж будзе выконваць тое, што мы сёння вызначым", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Па-другое, людзям трэба жыць не толькі заўтра, гэта, зразумела, вельмі важна, але людзі жывуць сёння. І мы павінны забяспечыць усё неабходнае для таго, каб людзі жылі нармальна", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу на тое, што гэта не перадвыбарная рыторыка. "Мне ў гэтай рыторыцы, калі ўжо казаць шчыра, неабходнасці няма. І я на гэта не арыентуюся", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі