Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Aug 2016

Лукашэнка патрабуе дакладна вызначыцца са спецыялізацыяй выпуску сельгаспрадукцыі ў кожным раёне Віцебскай вобласці

4 жніўня, Браслаўскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Неабходна дакладна вызначыцца са спецыялізацыяй выпуску сельгаспрадукцыі ў кожным раёне Віцебскай вобласці, запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе наведвання сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву "Маяк Браслаўскі" ў Браслаўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўная мэта маёй паездкі - не ўборка", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што тэхнікі ў гаспадарках хапае, уборачная кампанія ідзе сваім ходам. "Мяне хвалюе іншае, цікавяць тэхналогіі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы павінны былі тут, на паўночным захадзе краіны, перабудаваць тэхналогіі пад новыя севазвароты".

Пры гэтым ён заўважыў, што, безумоўна, цяжкавата працаваць у гэтым рэгіёне так, як, напрыклад, у Брэсцкай вобласці. Паводле яго слоў, трэба дакладна ўлічваць асаблівасці раёнаў і фарміраваць севазварот такім чынам, каб атрымліваць максімальна эфектыўны рэзультат ад сельгасвытворчасці. "Калі выпуск малака, мяса рэнтабельны, то менавіта на гэта і трэба арыентавацца і прыстасоўваць севазварот пад гэта", - сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы перасцярог ад бяздумнага падыходу. Трэба ўсё добра ўзважваць і падлічваць, перш чым прымаць рашэнні. "Трэба выходзіць на нармальныя севазвароты і пад гэта купляць адпаведную тэхніку", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама зрабіў акцэнт на тое, што прымяняльныя тэхналогіі, безумоўна, павінны быць добрымі, менавіта з улікам прыродных асаблівасцей кожнага раёна. "Не хачу даваць рэкамендацыі, бо што ні раён, то свая спецыфіка і, галоўнае, свая спецыялізацыя. Адсюль - севазварот, тэхніка", - сказаў ён.

Дакладнае патрабаванне Прэзідэнта - усё павінна прапрацоўвацца і ўлічвацца пад высокі рэзультат у аграрным сектары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі