28 мая, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параўнаў уяўную складанасць штучнага інтэлекту з вывучэннем кітайскай мовы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на V Еўразійскім эканамічным форуме ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Успамінаю фразу, сказаную на сямейнай вячэры ў Сі Цзіньпіна. Ён крылатую фразу сказаў, якую я помню да гэтага часу: кітайскую мову не трэба баяцца вывучаць. Якраз гэтак жа і некаторыя баяцца гэтага штучнага інтэлекту, асабліва людзі старэйшага пакалення", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.




Размова аб гэтым зайшла ў кантэксце галоўнай тэмы форуму - "ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект". Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за апошнія тры гады ў гэтай сферы адбыўся глабальны тэктанічны зрух. Штучны інтэлект з навуковых лабараторый і цэнтраў распрацовак перайшоў у кожны смартфон, а значыць і ў звычайнае жыццё.