Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Май 2017

Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву прафсаюзаў аб народным кантролі за цэнамі

19 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб народным кантролі за цэнамі ў гандлёвых аб'ектах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удзячны за тое, што ініцыятыўным чынам вы падключаецеся да кантролю за выкананнем пастаўленых трох задач: цэнаўтварэнне, занятасць, заработная плата, - сказаў Прэзідэнт. - Чуў, што вы хочаце арганізаваць народны кантроль за цэнамі ў магазінах. Усё ў справаздачах статыстыкі і правільна, і добра па методыках, але ў магазінах па асноўных таварах, асноўных прадуктах харчавання сітуацыя можа быць іншая. Якая яна - хто як не прафсаюзы гэта лепш за ўсё ведаюць. Таму я вельмі падтрымліваю гэту ініцыятыву аб кантролі за цэнамі непасрэдна ў гандлёвых арганізацыях".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што традыцыйна прафсаюзы ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў у сферы занятасці. "Я таксама буду прасіць, каб вы ад гэтага пытання не адыходзілі. І заработная плата як вынік. Гэтыя пытанні трымайце ў полі зроку", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У размове з журналістамі па выніках сустрэчы Міхаіл Орда растлумачыў, што ў прафсаюзах створана група па маніторынгу цэн. "Гэта група будзе маніторыць цэны ў асноўным на прадукты, якія ўваходзяць у спажывецкую карзіну. Група будзе сачыць за тым, каб цэны не павышаліся неабгрунтавана. Калі мы будзем бачыць нейкія перагібы, то адразу будзем пасылаць сігнал ва ўрад", - сказаў старшыня ФПБ.

Паводле яго слоў, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні рознага характару. Галоўныя з іх датычыліся эканомікі. "Мы ўнеслі прапанову па шэрагу пастаноў урада ў мэтах іх удасканалення і дапрацоўкі", - расказаў Міхаіл Орда.

У прыватнасці, размова ідзе аб пастанове Савета Міністраў нумар 744 "Аб аплаце працы работнікаў", якая вызначае фарміраванне заработнай платы. "Мы абсалютна згодны з тым, што рост заработнай платы павінен суправаджацца ростам прадукцыйнасці працы. Але адначасова мы бачым, што гэта пастанова не ўлічвае шэраг аб'ектыўных фактараў, якія ёсць сёння ў рабоце нашых прадпрыемстваў. Гэта і сезоннасць, і спецыфіка прадпрыемстваў, - сказаў старшыня ФПБ. - І сёння гэта пастанова недзе нават падтарможвае развіццё прадпрыемстваў, штучна стрымлівае павышэнне заработнай платы. Я ўжо не гавару аб тым, што сёння нават недзе падштурхоўвае кіраўнікоў прадпрыемстваў прымаць непапулярныя меры".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі