Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Крс 2015

Лукашэнка падкрэслівае важнасць актыўнага ўзаемадзеяння Савета Рэспублікі з дэпутатамі мясцовага ўзроўню

6 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць актыўнага ўзаемадзеяння Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі з дэпутатамі мясцовага ўзроўню, якіх у краіне налічваецца амаль 19,5 тыс. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню верхняй палаты беларускага парламента Міхаіла Мясніковіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некалі мы з Барысам Батурам у яго бытнасць старшынёй верхняй палаты парламента вельмі сур'ёзна абмяркоўвалі гэту праблему, - адзначыў беларускі лідар. - Мы дамовіліся, што яны (мясцовыя дэпутаты. - Заўвага БЕЛТА) безгаспадарнымі быць не павінны, і гэта будзе паўсядзённым клопатам нашага сената. Мы павінны ўдзяліць ім належную ўвагу".

У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч далажыў, што работа з дэпутатамі мясцовага ўзроўню з'яўляецца адным з важных напрамкаў у дзейнасці верхняй палаты парламента. Ужо на працягу некалькіх гадоў дзейнічае савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Міхаіл Мясніковіч таксама далажыў Прэзідэнту аб тым, што работа Савета Рэспублікі ідзе ў штатным рэжыме. Цяпер на разглядзе знаходзяцца прыкладна 65 законапраектаў і звязаных з імі дакументаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі