У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2016

Лукашэнка: Ніякіх беларускіх гастарбайтараў у Расіі няма

Лукашэнка: Ніякіх беларускіх гастарбайтараў у Расіі няма17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніякіх беларускіх гастарбайтараў у Расіі няма. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што некаторыя расійскія СМІ распаўсюджваюць інфармацыю, што ў Расіі працуюць амаль 1 млн беларусаў-гастарбайтараў. "У Расіі няма ні аднаго беларускага гастарбайтара. Гэта арганізаваныя будаўнічыя брыгады і цэлыя трэсты", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У свой час улады Масквы звярталіся да Беларусі па дапамогу ў прыцягненні кваліфікаваных спецыялістаў - муляраў, плітачнікаў і г.д. "У нас нядрэнна развіваўся будаўнічы комплекс, я ў міністра пытаю: чым можам дапамагчы? Ён гаворыць, што свабодных рук няма. І мы тады арганізоўвалі даччыныя кампаніі нашых дзяржаўных кампаній і пасылалі людзей да вас, перш за ўсё ў Маскву", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Таму беларускія грамадзяне цяпер аддаюць перавагу афіцыйнаму працаўладкаванню ў такіх кампаніях. "Мы сваіх людзей не арыентуем, каб яны самі па сабе ехалі. Можа, нехта едзе сам па сабе, дамаўляецца. Але мы гэта не падтрымліваем, мы іх аб'ядноўваем у брыгады, дамаўляемся праз пасольства, выходзім на органы ўлады, каб яны ў цывілізаваных умовах працавалі", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Аналагічна працаўладкоўваюцца і расійскія грамадзяне ў Беларусі. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў будаўніцтва Беларускай АЭС. "Яны ў нас жывуць не як гастарбайтары, а ў добрых кватэрах. Мы там пабудавалі ўжо тысячы кватэр і засялілі туды людзей, якія прыехалі з Расіі будаваць атамную станцыю", - растлумачыў Прэзідэнт. Пасля запуску АЭС гэта жыллё перададуць тым, хто будзе займацца эксплуатацыяй станцыі. Не выключана, што сярод гэтых спецыялістаў таксама могуць быць расіяне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі