Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Кст 2017

Лукашэнка не супраць канкурэнцыі на рынку камунальных паслуг, але не на карысць сумніўным кампаніям

Лукашэнка не супраць канкурэнцыі на рынку камунальных паслуг, але не на карысць сумніўным кампаніям20 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не супраць канкурэнцыі прыватных і дзяржаўных структур на рынку камунальных паслуг. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер шмат гаворыцца аб развіцці канкурэнцыі, прыходзе на рынак прыватных кампаній. Я буду толькі за, калі гэта спрыяльна паўплывае на якасць паслуг і людзі станоўча адрэагуюць на перамены", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час ён прывёў у прыклад сітуацыю ў Расіі, дзе прыватныя арганізацыі значна завысілі кошт тарыфаў.

Прэзідэнт падкрэсліў: "Няхай прыходзіць прыватнік - тарыфы будуць абазначаны. І няхай працуе ў гэтай сітуацыі. Застанецца пракантраляваць толькі якасць іх работы".

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што сістэма ЖКГ - гэта не тая сфера, дзе можна мець завоблачную рэнтабельнасць, і кожная арганізацыя павінна разумець, што за кошт некага грошай тут зарабіць не атрымаецца. "Але вы ведаеце, што любы прыватнік, прыйшоўшы ў гэту сферу, будзе глядзець перш за ўсё ў сваю кішэнь: як даражэй узяць, што недарабіць, што не зрабіць, дзе няякасна абысці, а грошы ў кішэнь пакласці. Таму вы не спяшайцеся разбураць цяпер дзеючую структуру на карысць нейкім сумніўным кампаніям і мерапрыемствам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на існуючую практыку, калі многія наваствораныя прыватныя арганізацыі ліквідуюцца, а дамы пераходзяць на абслугоўванне мясцовых прадпрыемстваў ЖКГ. На яго думку, гэта сведчыць аб тым, што ўласнікі жылля не гатовы браць на сябе калектыўную адказнасць за агульную маёмасць, не могуць навесці ў сябе ў доме парадак без умяшання звонку.

"Відавочна, што гэтыя пытанні таксама патрабуюць неадкладнага ўрэгулявання", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі