Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Май 2021

Лукашэнка наведвае фермерскі рынак пад Мінскам

Лукашэнка наведвае фермерскі рынак пад Мінскам

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае фермерскі экарынак, размешчаны на плошчах гандлёвага комплексу "Валяр'янава" ў Мінскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Шматфункцыянальны чатырохпавярховы комплекс размясціўся ў вёсцы Валяр'янава і займае тэрыторыю 20 тыс. кв.м. Ён быў пабудаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы на пустуючых плошчах.

Першым этапам развіцця гандлёвага комплексу стала адкрыццё 7 лістапада 2020 года на першым паверсе будынка ўніверсальнага харчовага рынку на 140 гандлёвых месцаў. Для айчынных вытворцаў, фермераў, уладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак, фізічных асоб створаны камфорныя ўмовы для круглагадовага продажу ўсіх відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Для гэтых мэт гандлёвыя месцы аснашчаны сучасным абсталяваннем з падводам гарачай і халоднай вады, электраэнергіі, інтэрнэту. Жадаючым гандляваць толькі па выхадных днях без заключэння доўгачасовых дагавораў арэнды прадастаўляюцца дадатковыя перасовачныя стэлажы-вітрыны.

З 1 мая гэтага года на стаянцы гандлёвага комплексу дзейнічае сезонная пляцоўка па продажы сельгаспрадукцыі з аўтатранспарту вытворцаў.

На першым паверсе комплексу таксама адкрыты сучасныя фірменныя магазіны айчынных вытворцаў. На другім паверсе летам гэтага года плануецца адкрыць фуд-корт на 270 месцаў і дзіцячую гульнявую зону. На трэцім і чацвёртым паверхах да канца гэтага года павінны пачаць працаваць брэндавыя магазіны, буйны дзіцячы цэнтр, комплекс бытавога абслугоўвання, які ўключае цырульню, хімчыстку, рамонт адзення. Офісная частка комплексу размяшчаецца ў асобным крыле будынка.

Аб гэтым гандлёвым аб'екце і экалагічнай вытворчасці прадуктаў харчавання Аляксандр Лукашэнка згадваў зусім нядаўна, у лютым, у сваім дакладзе на VI Усебеларускім народным сходзе: "Калі ў свеце ёсць попыт на біялагічна чыстую прадукцыю, я гэта падтрымліваю. Я настойваю на тым, каб на гэтым рынку на выездзе з Лагойскага тракта, "Валяр'янава" так званае, - хачу губернатара папярэдзіць, каб вы маю ідэю не загубілі, - каб там была чыстая фермерская і сельскагаспадарчая прадукцыя і людзі прадавалі самі гэтыя прадукты, каб там было лепш, чым на Камароўскім рынку. Каб гэта быў альтэрнатыўны рынак, дзе проста можа прыехаць фермер, селянін са сваёй прадукцыяй, але чыстай і прадаць там гараджанам за добрую цану".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі