30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага года падпісаў указ, на падставе якога памілаваны 22 чалавекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
З гэтай колькасці 20 чалавек былі асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Сярод памілаваных 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці.
Усе яны звярнуліся на імя кіраўніка дзяржавы з хадайніцтвамі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ва ўчыненым.
Рашэнне аб памілаванні прынята Прэзідэнтам з гуманітарных меркаванняў і ў інтарэсах сем'яў, а таксама з улікам станоўчых характарыстык памілаваных асоб.