Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Oct 2016

Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям ХVIII Сусветнага кангрэса рускай прэсы

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям ХVIII Сусветнага кангрэса рускай прэсы ў сувязі з адкрыццём гэтага форуму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады свайго існавання кангрэс стаў запатрабаванай пляцоўкай для абмеркавання значных праблем міжнароднага парадку дня, унёс прыкметны ўклад у фарміраванне рускамоўнай інфармацыйнай прасторы.

"На беларускай зямлі ў дружбе і згодзе жывуць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцей і народнасцей. Руская мова, якая разам з беларускай з'яўляецца дзяржаўнай, служыць важным фактарам грамадскай кансалідацыі, эфектыўнага міжнацыянальнага і міжкультурнага дыялогу", - гаворыцца ў віншавальным пасланні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь актыўна ўдзельнічае ў інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы і асаблівае значэнне надае ўмацаванню стратэгічных саюзніцкіх адносін з брацкім народам Расіі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што абмен вопытам і думкамі паміж удзельнікамі кангрэса будзе садзейнічаць далейшаму развіццю гуманітарнага супрацоўніцтва, наладжванню прафесійных і асабістых кантактаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі