15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, французскаму народу, родным і блізкім загінулых у выніку тэракта 14 ліпеня ў Ніцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі паведамленне аб бязлітасным тэрарыстычным акце, які адбыўся 14 ліпеня 2016 года ў Ніцы ў значны для ўсёй Францыі дзень, - гаворыцца ў спачуванні. - Вялікая колькасць загінулых і параненых мірных грамадзян, наяўнасць сярод іх жанчын і дзяцей асабліва падкрэсліваюць нялюдскую сутнасць заказчыкаў і выканаўцаў тэрактаў".
"Беларусь рашуча асуджае любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму. Няма нічога больш важнага, чым мір і спакой ў грамадстве, якія з'яўляюцца асновай устойлівага развіцця і дабрабыту кожнай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.