Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Dec 2016

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Берліне

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні і словы падтрымкі Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Германія Іаахіму Гаўку, родным і блізкім загінулых у выніку трагедыі ў Берліне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі смуткуюць і падзяляюць гора і боль сем'яў ахвяр.

"Да глыбіні душы ўзрушаны жудаснай трагедыяй у Берліне, у выніку якой загінулі і пацярпелі бязвінныя людзі. Асабліва раніць тое, што гэта здарылася напярэдадні светлых свят Ражджаства Хрыстовага і Новага года", - гаворыцца ў спачуванні.

Як паведамлялася, вечарам 19 снежня грузавік пратараніў натоўп людзей на калядным рынку ў цэнтры Берліна. Паводле апошняй інфармацыі, у выніку здарэння загінулі 12 чалавек і амаль 50 пацярпелі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі