Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Mar 2018

Лукашэнка накіраваў спачуванні Пуціну і Тулееву ў сувязі з трагедыяй пры пажары ў Кемераве

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і губернатару Кемераўскай вобласці Аману Тулееву ў сувязі з трагедыяй пры пажары ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З глыбокім смуткам і болем у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленне аб пажары ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве, што прывёў да чалавечых ахвяр, сярод якіх шмат дзяцей. Гэта вялікае гора не толькі для родных і блізкіх, але і для ўсёй Расіі. Мы шчыра суперажываем сем'ям загінулых і жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні, накіраваным у адрас Уладзіміра Пуціна.

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі і брацкаму расійскаму народу.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў спачуванне губернатару Кемераўскай вобласці Аману Тулееву. У ім адзначаецца, што трагедыя не абмінула і сям'ю кіраўніка рэгіёна. "Пачуцці смутку і спагады перапаўняюць сэрцы беларусаў. У гэты цяжкі момант мы - побач, поўнасцю падзяляем страшнае гора", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі