Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Чэр 2025

Лукашэнка нагадаў Адміністрацыі Прэзідэнта аб праблеме празмернасці заканадаўства

Лукашэнка нагадаў Адміністрацыі Прэзідэнта аб праблеме празмернасці заканадаўства

12 чэрвеня. Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні празмернасці заканадаўчага масіву застаюцца актуальнымі. На гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 12 чэрвеня на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, па-ранейшаму актуальнымі застаюцца пытанні празмернасці заканадаўчага масіву і дубліравання норм.

"Гэта вялікі пласт работы. Я ведаю, што такое заканатворчасць. А тут трэба арганізаваць, трэба паглядзець на ўсё, што мы "натварылі" за апошнія 10, 20, а можа, 30 гадоў, і "адсекчы" тое, што нам сёння не патрэбна, пакінуць толькі тое, што трэба", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Работу ў гэтым напрамку Адміністрацыя Прэзідэнта пачала даўно, і пэўныя вынікі ўжо дасягнуты.

"Гэта трэба не забываць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Звярнуць трэба ўвагу на якасць экспертнай прапрацоўкі прававых ініцыятыў. Нам патрэбны больш дакладныя прагнозы прававога ўздзеяння ўнесеных урадам і дапрацаваных вамі праектаў заканадаўчых актаў на сярэднетэрміновую перспектыву".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра яшчэ адну найважнейшую функцыю Адміністрацыі Прэзідэнта - кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы і пісьмовых, і вусных.

"Калі гэтага кантролю не будзе, калі вы не даб'яцеся рэалізацыі даручэнняў Прэзідэнта, Прэзідэнту ў краіне рабіць няма чаго. Аўтарытэт яго будзе падаць, і ў рэшце рэшт можам давесці да таго, што народ падумае: ды навошта гэты прэзідэнт нам патрэбны наогул? А ў наш час ён патрэбны. Буду я або нейкі іншы чалавек, адказны, ідучы на чале, ён патрэбны. Але калі ён прымае рашэнні - жалезабетонна гэтыя рашэнні павінны быць выкананы", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

"Сістэма папераджальнага кантролю за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў цэлым выбудавана. Але пытанні да забеспячэння якасці і своечасовасці выканання даручэнняў перыядычна ўзнікаюць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што многія пытанні ён трымае на асабістым кантролі. "І калі толькі я ўбачу, што з боку Адміністрацыі гэта не атрымала кантролю і развіцця, гэта не ўкаранёна ў жыццё - наракайце самі на сябе. І ніякіх адпісак не прымайце, - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. - Сістэма папераджальнага кантролю за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы нібыта выбудавана, як вы лічыце, але патрэбны рэзультат. Не адпіскі. Пытанні да забеспячэння якасці, своечасовасці выканання даручэнняў перыядычна ўзнікаюць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі