Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Врс 2025

Лукашэнка: Мінску ўсяго хапае, але трэба ўсюды навесці глянец

Лукашэнка: Мінску ўсяго хапае, але трэба ўсюды навесці глянец

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ўсяго хапае, але трэба ўсюды навесці глянец. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з будаўнікамі і прадстаўнікамі грамадскасці ў рэканструяваным комплексе "Лошыцкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падзяліўся, што разважаў над пытаннем, чаго не хапае Мінску, і прыйшоў да наступнай высновы: "У нас ёсць усё. Проста трэба развівацца".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, трэба ўсюды добраўпарадкаваць тэрыторыі і навесці належны парадак. "Мне здаецца, што Мінску ўсяго хапае. Але нам трэба вось гэты глянец зрабіць", - сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што ўсюды трэба гэта рабіць так, як, напрыклад, у Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе. "Дзякуй вам, будаўнікам, за гэты цудоўны аб'ект. А тым, хто будзе тут працаваць, поспехаў. Беражыце гэта", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама станоўча ацаніў добраўпарадкаванне вакол спартыўнага комплексу ў Чыжоўцы. "Навокал усё павінна быць дастойна і для людзей. Малайчына, што вакол пабудаваў лыжаролерную трасу. Няхай людзі ідуць, займаюцца спортам", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі