Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Кст 2019

Лукашэнка: Магілёўскі дзяржуніверсітэт - адзін з вядучых цэнтраў гістарычнай адукацыі краіны

Лукашэнка: Магілёўскі дзяржуніверсітэт - адзін з вядучых цэнтраў гістарычнай адукацыі краіны
Фота з архіву

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 85-годдзю гістарычнай адукацыі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гісторыя мае важнейшае значэнне ў жыцці грамадства і дзяржавы. Паколькі яна не проста адлюстраванне мінулага. Гэта аснова выбару шляху развіцця краіны з апорай на самаідэнтычнасць, унікальныя духоўныя, культурныя, маральныя каштоўнасці народа. У іх фарміраванні асаблівая роля належыць прафесійным гісторыкам: ад школьных педагогаў да вучоных-акадэмікаў", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзякуючы плённай працы выкладчыкаў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце падрыхтаваны многія заслужаныя настаўнікі, палітолагі, журналісты, дзяржаўныя дзеячы. "Глыбокія навуковыя даследаванні, якія вядуць выпускнікі гістарычнага факультэта, з'яўляюцца важкім укладам у асэнсаванне нашай нацыянальнай спадчыны, выхаванне ў моладзі патрыятызму і пачуцця гонару за мінулае і сучаснае Беларусі, - канстатаваў Прэзідэнт. - Упэўнены, што і ў далейшым універсітэт захавае высокі статус аднаго з вядучых цэнтраў гістарычнай адукацыі краіны".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў студэнтам, супрацоўнікам і выпускнікам ВНУ поспехаў у працы, дасягнення ўсіх пастаўленых мэт, здароўя і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі