Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Сак 2018

Лукашэнка крытыкуе ўрад за недастатковую работу па стварэнні высокапрадукцыйных рабочых месцаў

2 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў урад за недастатковую работу па стварэнні высокапрадукцыйных рабочых месцаў. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу сёння пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі насцярожвае, што выкананне рашэнняў кіраўніка дзяржавы скажона. Маё патрабаванне заключаецца ў тым, каб ствараць высокапрадукцыйныя рабочыя месцы. Яны і ёсць аснова росту, на іх можна зарабляць добрыя грошы, а не проста выплачваць зарплату, як гэта было ў снежні, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я не ўнікаў, як урад арганізаваў выкананне майго даручэння, але вынікі нікуды не вартыя".

Прэзідэнт канстатаваў, што высокапрадукцыйных рабочых месцаў - прыкладна 5 працэнтаў ад створаных. "А на ўзроўні райвыканкамаў, адміністрацый гарадоў, як мне далажылі, словы "высокапрадукцыйныя рабочыя месцы" нават і не чулі. Там бачаць задачу "галоўнае - трымаць і не звальняць". Не звальняць, гэта таксама важна, чалавек павінен мець месца работы", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў канцы мінулага года правялі вялікі форум па бізнесу, прыняты пакет рашэнняў, у тым ліку стымулюючых занятасць. "Але ўжо праз два месяцы нейкія разумнікі ва ўрадзе пачынаюць дадумваць. Яны самі вырашылі, што калі чалавек у сябе займаецца нейкай прасцейшай формай самазанятасці, то паслугі ЖКГ яму трэба прад'яўляць по поўным кошце. Як вы разумееце, пайшлі скаргі наконт гэтага, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта наўмысны сабатаж рашэнняў Прэзідэнта або недастатковае разуменне?"

На думку кіраўніка дзяржавы, усё гэта не лепшым чынам характарызуе эфектыўнасць работы ўрада па эканамічнай праблематыцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі