Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Крс 2026

Лукашэнка ўказаў на неабходнасць адказнага стаўлення да меліяраваных зямель

Лукашэнка ўказаў на неабходнасць адказнага стаўлення да меліяраваных зямель
Фота з архiва

24 красавіка, Мазырскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Мазырскі раён Гомельскай вобласці ўказаў на неабходнасць разумнага і адказнага стаўлення да меліяраваных зямель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што працэсам меліярацыі павінны кіраваць губернатары. Пры гэтым важны не толькі сам працэс, але і адпаведнае стаўленне да ўжо меліяраваных зямель. Іх перадача гаспадаркам павінна быць замацавана ў адпаведных дакументах.

"Дзесьці мы правялі меліярацыю, але два-тры гады - зноў зараслі каналы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы зарылі там вялікія грошы. Вось цяпер прыедзе пракурор і спытае: а акт перадачы падпісалі?"

"Усё павінна быць перададзена па акце ад меліяратараў гаспадарцы. Узяў ты гэта меліяраванае поле - туды ўкладзены мільёны рублёў. Перадалі па акце - адказвай (за стан меліяраванага поля. - Заўвага БЕЛТА)", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларускі лідар назваў захаванне ўрадлівасці глебы дзяржаўнай задачай, нараўне, напрыклад, з будаўніцтвам дарог. Акрамя таго, адзначыў ён, асаблівае значэнне меліярацыя набывае на поўдні Беларусі. "На Палессі гэта найважнейшае пытанне", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі