Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Nov 2015

Лукашэнка: Я не буду дзяліць тое, што стагоддзямі накоплена беларускім народам

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што не мае намеру займацца дзяльбой і разбазарваннем таго, што стагоддзямі накоплена беларускім народам. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на цырымоніі прынясення прысягі з нагоды ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не буду дзяліць тое, што стагоддзямі нажывалася беларускім народам. Гэта заўсёды ў славянскіх народаў заканчваецца трагедыяй: калі не рэвалюцыяй, то грамадзянскай вайной, а часта, як было ў гісторыі, і тым, і другім", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што раней беларускі бок прапаноўваў купіць акцыі "Беларуськалія", які ацэньваецца $32 млрд. Прэзідэнт дадаў, што спецыялісты прызнаюць гэту цану. "У нас хто-небудзь купіў хоць адну акцыю за гэту цану? Не", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама даў зразумець, што катэгарычна не згодны з такой прыватызацыяй прадпрыемстваў, пры якой заніжаецца іх цана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі