Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2015

Лукашэнка: Я гатовы на любыя пераўтварэнні і рэформы

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарчым участку нумар 1, заявіў, што гатовы на любыя пераўтварэнні і рэформы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што галоўны прынцып яго палітыкі на працягу дваццаці гадоў - "усё павінна быць спакойна, без рэвалюцый", асабліва ў эканоміцы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калі ў палітыцы, заканадаўстве яшчэ можна прымаць радыкальныя законы, то эканоміка ніколі не пацерпіць, калі яе будуць ламаць праз калена: "Не сёння заўтра гэта адгукнецца".

"Таму я ішоў эвалюцыйным шляхам, нават калі ведаў, што гэты эвалюцыйны шлях не адразу выведзе нас на вынік, але я разумеў, што гэта не балюча будзе народу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што гатовы на любыя рэформы, але сумняваецца, ці патрэбна гэта народу. "Адна справа сказаць "давайце наперад", а, калі наперад пойдзем, хто дойдзе? Таму пытанне не ўва мне. Я гатовы на любыя пераўтварэнні і рэформы, рэвалюцыйныя ў тым ліку, хоць гэта не мой прынцып", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. "Я гатовы зрабіць так, як вы хочаце, - прадоўжыў ён. - Ніхто мяне не папракне, што я дзейнічаў гэтыя гады насуперак меркаванню народа". Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што абяцаў беларусам, што будзе рабіць так, як яны хочуць. "Я так і дзейнічаю. Калі вы мне дасце карт-бланш на любую ломку і рэвалюцыйнае пераўтварэнне, калі вы гэтага захочаце - калі ласка. Мы гэта зробім. Пытанне не ўва мне - пытанне ў грамадстве", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў, што лепш ісці спакойна эвалюцыйным шляхам без ломкі і без рэвалюцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі